Літаратурнае чытанне

21.04
Тэма: Э.Агняцвет. "Буду настаўнікам", І.Муравейка "Паўлік-будаўнік".
Мэты: удасканальваць уменне выразна, правільна і асэнсавана чытаць твор уголас з захаваннем інтанацыі, паўз, тэмпу, перадаваць адпаведны настрой і рытм; фарміраваць уменне працы з творам: характаразаваць герояў па ўчынку, выказваць уласныя адносіны да персанажаў і зместу твораў, вызначаць галоўную думку.
Заданні:
1. Фанетычная размінка на матэрыяле верша М.Пазнякова "Ганаруся".
2. Верш "Буду настаўнікам" прачытаць, навучыцца выразна чытаць, адказаць на пытанні да твора.
3. Апавяданне "Паўлік - будаўнік". Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі (с.56). Чытанне твора. Адказ на пытанні да твора.
Дамашняе заданне: Вывучыць верш "Буду настаўнікам" на памяць. Відэа прыслаць настаўніку на Вайбер або электроную пошту.

23.04
Тэма: М. Даніленка."Маленькі фермер", З. Марозаў. "Тата ў Ромы - аграном".
Мэты: удасканальваць уменне выразна, правільна і асэнсавана чытаць твор уголас з захаваннем інтанацыі, паўз, тэмпу, перадаваць адпаведны настрой і рытм; фарміраваць уменне працы з творам: характаразаваць герояў па ўчынку, выказваць уласныя адносіны да персанажаў і зместу твораў, вызначаць галоўную думку.
Заданні:
  1. Маўленчая размінка 
А) Скарагаворка
Ехаў у вясёлай згодзе
Карагод на параходзе.
Б) Гукавая размінка
Ла-ла-ла – казка зноў да нас прыйшла.
Ды-ды-ды - казцы рады мы заўжды.
Жы-жы-жы – казку сёння раскажы.
2. Апавяданне "Маленькі фермер", прачытаць, адказаць на пытанні да твора, падзяліць на сэнсавыя часткі,кожнай частцы даць загаловак, запісаць і адправіць настаўніку. 
3. Верш "Тата ў Ромы - аграном", навучыцца выразна чытаць, адказаць на пытанні да твора.
Вывучыць прыказкі пра працу на с.61.
Дамашняе заданне: Апавяданне "Маленькі фермер" пераказ па састаўленым плане . Відэа прыслаць настаўніку на Вайбер або электроную пошту.












Комментариев нет:

Отправить комментарий